Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.08.2022, 8/38600
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 жніўня 2022 г. № 234
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі
ў парадку экстэрнату
На падставе пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Інструкцыю аб атэстацыі ў парадку экстэрнату (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 г.
Міністр А.І.Іванец
УЗГОДНЕНА
Міністэрства фінансаў
Рэспублікі Беларусь
Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны
выканаўчы камітэт
Гомельскі абласны
выканаўчы камітэт
Гродненскі абласны
выканаўчы камітэт
Мінскі абласны
выканаўчы камітэт
Магілёўскі абласны
выканаўчы камітэт
Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
08.08.2022 № 234
ІНСТРУКЦЫЯ
аб атэстацыі ў парадку экстэрнату
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі ў парадку
экстэрнату.
2. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца дзяржаўнай установай агульнай
сярэдняй адукацыі. Дзяржаўныя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія праводзяць
атэстацыю ў парадку экстэрнату (далей – установа адукацыі), вызначаюцца структурным
падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе
дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – аддзел (упраўленне)
адукацыі).
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.08.2022, 8/38600
3. Заява і дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку
экстэрнату, прадугледжаныя часткай першай пункта 3 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі
Беларусь аб адукацыі (далей, калі не вызначана іншае, – дакументы), падаюцца ў аддзел
(упраўленне) адукацыі з 3 студзеня па 25 красавіка.
Пасля тэрміну, устаноўленага часткай першай дадзенага пункта, дакументы
для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату прымаюцца
аддзелам (упраўленнем) адукацыі пры наяўнасці ўважлівых прычын пропуску
ўстаноўленага тэрміну падачы дакументаў, пацверджаных дакументальна (прызыў
на тэрміновую ваенную службу або звальненне з тэрміновай ваеннай службы па
заканчэнні тэрміну ваеннай службы па прызыве, службовая камандзіроўка, па стане
здароўя, іншыя прычыны).
4. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў маі–ліпені. Пры падачы заявы аб
допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату пасля 25 красавіка такая атэстацыя можа
праводзіцца ў іншы тэрмін, які вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі. Тэрмін
праходжання атэстацыі ў парадку экстэрнату па выніках засваення зместу адукацыйнай
праграмы сярэдняй школы павінен супадаць з тэрмінамі праходжання выніковай
атэстацыі.
5. Аддзел (упраўленне) адукацыі разглядае дакументы, якія паступілі, і на працягу
пяці каляндарных дзён:
вызначае вучэбныя прадметы, модулі, па якіх асобе неабходна здаць экзамены,
прайсці выніковыя іспыты па асобных вучэбных прадметах, модулях;
вызначае вучэбныя прадметы, модулі, па якіх адзнака выстаўляецца з даведкі аб
навучанні;
накіроўвае ва ўстанову адукацыі рашэнне аб допуску асобы да экзаменаў, выніковых
іспытаў па асобных вучэбных прадметах, модулях разам з дакументамі, пададзенымі
асобай;
паведамляе асобу аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату або аб адмове.
Адмова ў допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату павінна быць матываванай.
6. Кіраўнік установы адукацыі на падставе рашэння аддзела (упраўлення) адукацыі:
выдае загад аб прыняцці (залічэнні) ва ўстанову адукацыі асобы для праходжання
атэстацыі ў парадку экстэрнату;
зацвярджае расклад правядзення экзаменаў, выніковых іспытаў па асобных
вучэбных прадметах, модулях, які даводзіцца да ведама экстэрна не менш чым за пяць
каляндарных дзён да пачатку экзаменаў, выніковых іспытаў;
стварае ўмовы для праходжання экстэрнамі выніковай атэстацыі.
7. Атэстацыя ў парадку экстэрнату скдадаецца з выстаўлення экзаменацыйных
адзнак па вучэбных прадметах, модулях тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры
засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, тыпавога вучэбнага плана
сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, па якіх
экстэрн здае экзамены, адзнак па выніках праходжання выніковых іспытаў па асобных
вучэбных прадметах, модулях і (ці) адзнак з даведкі аб навучанні.
8. Пералік вучэбных прадметаў, модуляў, па якіх праводзяцца выніковыя іспыты па
заканчэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на III ступені
агульнай сярэдняй адукацыі, віды, формы і тэрміны іх правядзення, у тым ліку асноўны і
іншыя тэрміны, рэзервовыя дні правядзення цэнтралізаваных экзаменаў устанаўліваюцца
ў парадку, прадугледжаным часткай другой пункта 3, часткай другой пункта 4
артыкула 161 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
9. Экзамены па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы праводзяцца ў пісьмовай
форме.
Кантрольна-вымяральныя матэрыялы для экзаменаў у пісьмовай форме па вучэбных
прадметах, модулях складаюцца аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі на аснове тэкстаў,
якія змешчаны ў зборніках экзаменацыйных матэрыялаў па адпаведным вучэбным
прадмеце.
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.08.2022, 8/38600
Экзамены па вучэбных прадметах у вуснай форме (у спалучэнні вуснай і практычнай
форм) праводзяцца па білетах для правядзення экзаменаў у парадку экстэрнату.
10. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2022 г. № 184 «Об аттестации
учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего
образования».
11. Пры атэстацыі ў парадку экстэрнату:
адзнака па вучэбным прадмеце, модулі выстаўляецца з даведкі аб навучанні, калі ў
даведцы аб навучанні па гэтым вучэбным прадмеце, модулі выстаўлена станоўчая
адзнака;
атэстацыя па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае
навучанне» па выніках засваення зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі,
атэстацыя па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Дапрызыўная і
медыцынская падрыхтоўка» па выніках засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй
адукацыі праводзіцца па жаданні экстэрна. Калі па гэтых вучэбных прадметах экстэрн
не праходзіць атэстацыю, то ў пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі або атэстаце аб
агульнай сярэдняй адукацыі робіцца запіс: «не вывучаў(ла)».
Атэстацыя па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» па выніках засваення
зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі не праводзіцца. У атэстаце аб агульнай
сярэдняй адукацыі робіцца запіс: «не вывучаў(ла)».
12. Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе
рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі выдаецца дакумент аб адукацыі.