12 лістапада 2020 года ў нашай школе адзначаўся 100-гадовы юбілей Андрэя Ягоравіча Макаёнка

Дата: 14 ноября 2020 в 12:17
166 просмотров

12 лістапада 2020 года ў нашай школе адзначаўся 100-гадовы юбілей Андрэя Ягоравіча Макаёнка - выдатнага беларускага драматурга, сцэнарыста, народнага пісьменніка БССР. Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: віртуальная экскурсія ў музей А.Макаёнка, літаратурная гасцёўня "Творчая арбіта драматурга", прагляд спектакля "Зацюканы апостал", была наладжана выстава твораў пісьменніка. У мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў. 17 лістапада юныя і сталыя чытачы нашай школы правялі чытацкую канферэнцыю па творах А.Я.Макаёнка. Можна з упэўненасцю сказаць, што пасля праведзеных мерапрыемстваў неардынарная постаць мастака стала ўспрымацца нашымі навучэнцамі з глыбокай павагай і цікавасцю.

Смотреть фото

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.